У Маскве затрымалі жанчыну з адрэзанай галавой дзіцяці (асцярожна, фота)

У Маскве затрымалі жанчыну з адрэзанай галавой дзіцяці (асцярожна, фота)

У першай палове дня 29 лютага побач са станцыяй метро “Кастрычніцкае поле” ў Маскве супрацоўнікі расійскай паліцыі затрымалі жанчыну, якая падазраецца ў забойстве 4-гадовага дзіцяці. На некалькіх фота, зробленых перад затрыманнем, бачна, што жанчына ў чорнай вопратцы трымае адрэзаную галаву дзіцяці высока над галавой.
Падчас інцыдэнту паліцэйскія на некаторы час ачапілі станцыю метро. Падазраваная крычала “Алах Акбар”.

За некалькі гадзінаў да здарэння ў маскоўскай кватэры на вуліцы Народнага апалчэння адбыўся пажар. Пасля тушэння пажару было знойдзена абезгалоўленае цела дзіцяці. Некаторыя СМІ паведамляюць, што затрыманая ля метро жанчына была няняй у забітай дзяўчынкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі