Вы тут

У Маскве затрымалі людзей, якія сваімі целамі выклалі лічбу 2036

Затрыманне на Краснай плошчы / tvrain.ru

1 ліпеня ў Маскве затрымалі 8 чалавек, якія сваімі целамі выклалі лічбу 2036. Акцыя прайшла на Краснай плошчы. Актывісты пратэставалі супраць таго, каб Уладзімір Пуцін заставаўся ля ўлады пасля 2024 года яшчэ 12 гадоў, паведамляе tvrain.ru.

Сярод затрыманых ёсць муніцыпальныя дэпутаты, удзельнікі Pussy Riot, актывісты. У паліцыі да аднаго з затрыманых ужывалі сілу.

1 ліпеня — асноўны і апошні дзень галасавання ў Расіі па папраўках у Канстытуцыю. Адна з гэтых паправак абнуляе тэрміны прэзідэнцтва Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.