У Маскве ўзарвалі аўтамабіль з расійскім афіцэрам
![На месцы выбуху](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/vybuch1.jpg.webp?itok=C7mcbNx_)
На месцы выбуху / t.me/astrapress/
Раніцай 24 ліпеня ў Маскве на паркоўцы ўзарвалі аўтамабіль Toyota Land Cruiser з расійскім афіцэрам, яму адарвала ступні ног. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэта быў намеснік начальніка 89-га цэнтра спадарожнікавай сувязі Узброеных сіл Расіі Андрэй Таргашоў. Акрамя яго шпіталізаваная жанчына, якая была на пасажырскім сядзенні.
Пазней з'явілася інфармацыя, што пацярпеў іншы чалавек, вайсковец, які служыў у ГРУ. Нібыта, таксама Андрэй Таргашоў.
Выбух быў настолькі магутны, што пашкодзіў і прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Па якім артыкуле распачатая крымінальная справа, пакуль не паведамляецца.
![У Маскве ўзарвалі аўтамабіль з расійскім афіцэрам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/112_22.jpg.webp?itok=tHt3dFb-)
![У Маскве ўзарвалі аўтамабіль з расійскім афіцэрам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/113_10.jpg.webp?itok=9uMfbnnZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.