У Маскве супраць "абнулення" Пуціна змогуць пратэставаць не больш 5000 чалавек
Мэр Масквы Сяргей Сабянін забараніў да 10 красавіка масавыя вулічныя акцыі.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін забараніў да 10 красавіка масавыя вулічныя акцыі, калі ў іх будуць удзельнічаць больш за 5 тысяч чалавек. Адпаведны ўказ ён падпісаў у аўторак. З яго вынікае, што забарона датычыць "спартыўных, відовішчных, публічных і іншых масавых мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў больш за 5 000 чалавек".
Якраз 10 сакавіка расійскія апазіцыянеры аб'явілі пра планы правесці 21 і 22 сакавіка ў Маскве вулічных акцый з удзелам дзясяткаў тысяч чалавек. Яны збіраюцца пратэставаць супраць "абнулення" прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, што яму дазваляе працягваць абірацца і заставацца ва ўладзе аж да 2036 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.