У Расіі будуць пратэставаць супраць прэзідэнцтва Пуціна да 2036 года

У Расіі будуць пратэставаць супраць прэзідэнцтва Пуціна да 2036 года

Расійская апазіцыя рыхтуе мітынг супраць абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Як паведамляе novayagazeta.ru, прадстаўнікі некалькіх арганізацый ("Адкрытая Расія", "Партыя перамен", Каманда Ягора Жукава) падалі ў маскоўскую мэрыю паведамленне аб правядзенні вулічнай акцыі, прызначанай на 21 сакавіка. Яна мусіць адбыцца на праспекце Сахарава.

Маскоўскія ўлады на паведамленне пра акцыю пакуль ніяк не адрэагавалі.

Заяўку на мітынг "супраць узурпацыі" 21 і 22 сакавіка ў Маскве асобна падаў рух "Грамадзянская супольнасць".

10 сакавіка дэпутат Дзярждумы, першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова (яна, дарэчы, мае беларускае паходжанне, прызнавалася, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску) прапанавала адмяніць абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. У Дзярждуму прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які яе прапанову не падтрымаў. Аднак ён не супраць ідэі аб іх абнуленні. Праўда, пры ўмове, што Канстытуцыйны суд Расіі афіцыйна пацвердзіць, што гэтая змена не супярэчыць Канстытуцыі. Дзярждума папраўку ў Канстытуцыю аб абнуленні прэзідэнцкіх тэрмінаў прыняла.

Калі гэтая ідэя будзе рэалізаваная, Пуцін зможа заставацца прэзідэнтам Расіі да 2036 года. Яму тады споўніцца 84 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі