Вы тут

У Маскве стэндап-комікі сабралі 700 000 рублёў у падтрымку беларусаў

Павел Залуцкі / instagram.com/pashazalutski

У Маскве стэндап-комікі сабралі на дабрачынных канцэртах 700 000 расійскіх рублёў (больш за 22 тысячы беларускіх рублёў) у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў “Інстаграм” распавёў беларускі комік, які працуе на тэлеканале ТНТ, Павел Залуцкі.

“Дзякуй вялікі ўсім комікам, пляцоўкашм, арганізатарам і гледачам! Разам мы — сіла!”, — напісаў Залуцкі.

Усе сабраныя грошы пайшлі ў фонды BY_help, BySol і “Честные люди”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.