У Маскве падчас выканання гімна Расіі абрынуўся мост з людзьмі (відэа)

У Маскве падчас выканання гімна Расіі абрынуўся мост з людзьмі (відэа)

У Маскве ў парку Горкага падчас выканання гімна Расіі часткова абрынуўся пешаходны драўляны мост, перапоўнены людзьмі. Як інфармуе ria.ru, здарэнне адбылося ў першыя хвіліны 2019 года. Мост знаходзіўся над катком на вышыні 5 метраў. Падчас яго падзення пацярпелі 13 чалавек, але цяжкіх траўмаў у іх няма.

Цікава, што навагоднія святкаванні на катку працягваліся, ніякай панікі не было.

Гарадскія ўлады абяцаюць аднавіць мост ужо ў бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі