У Маскве на пераходзе аўто збіла беларуску і яе 10-гадовага сына

У Маскве на пераходзе аўто збіла беларуску і яе 10-гадовага сына

У Маскве аўтамабіль "Хёндэ" збіў на пераходзе беларуску і яе 10-гадовага сына, паведамляе tut.by. Здарэнне адбылося зранку 27 жніўня на Алтуф'еўскай шашы. 

Аўтааварыя трапіла на відэарэгістратар машыны, якая праязджала міма. На запісе бачна, што аўтамабіль на высокай хуткасці наляцеў на агароджу. Пры гэтым ён збіў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. Пасля гэатага машына вылецела на газон.

Паведамляецца што за рулём "Хёндэ" знаходзіўся 46-гадовы мужчына.

44-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння, яе сын быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. СМІ пішуць, што загінулая жанчына — жыхарка Гомеля. Яна разам з сынам прыехала ў Маскву ў госці да бацькі дзіцяці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі