У Маскве мужчына адкрыў агонь з баявой зброі пасля просьбы надзець маску

У Маскве мужчына адкрыў агонь з баявой зброі пасля просьбы надзець маску

У Маскве наведнік шматфункцыянальнага цэнтра (ШФК) "Разанскі" адкрыў агонь пасля таго, як ахоўнік папрасіў яго надзець маску.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі — супрацоўніца цэнтра і наведвальнік. Як перадае ТАСС, пацярпелі трое, у тым ліку дзяўчынка ва ўзросце 10-11 гадоў. 

Затрымаў злачынцу супрацоўнік падраздзялення па пытаннях міграцыі. Праваахоўныя органы заявілі, што асоба стралка выяўленая, ён знаходзіўся ў неадэкватным стане.

Мужчына — былы вайсковец, 45-гадовы Сяргей Глазаў. Страляў ён з баявой зброі, не зарэгістраванай на яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі