У Маскве каля Лукашэнкі паставілі шыльдачку "Республика Белоруссия" (фота)

23 снежня Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у Маскве ў паседжаннях кіраўнікоў краін-удзельніц Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і Еўразійскага эканамічнага саюза. Як відаць з фотарэпартажа, змешчанага на афіцыйным сайце Лукашэнкі, на стале каля кіраўніка Беларусі стаяла шыльдачка "Республика Белоруссия". Ці звярнуў на гэта ўвагу кіраўнік дзяржавы, невядома.

Афіцыйна наша дзяржава называецца "Рэспубліка Беларусь". З-за яе скажэння ў афіцыйных СМІ Расіі неаднаразова ўзнікалі дыскусіі, рабіліся запыты ў розныя дзяржаўныя ўстановы, а адзін грамадзянін Беларусі нават падаў пазоў у маскоўскі суд.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі