У Маскве абмяркуюць адмену забароны на ўвоз беларускага малака

У Маскве абмяркуюць адмену забароны на ўвоз беларускага малака

У панядзелак, 26 лютага, у Маскве абмяркуюць адмену забароны на ўвоз беларускага малака. Дасягнутая дамоўленасць пра сустрэчу і правядзенне кансультацый, інфармуе тэлеканал АНТ. Рассельгаснагляд паведаміў пра ўвядзенне часовых абмежаванняў у адносінах некаторых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі на мінулым тыдні. Яны павінны пачаць дзейнічаць 26 лютага — да правядзення перамоў з беларускім бокам і ўрэгулявання сітуацыі.

Як вядома, нагодай для ўвядзення абмежаванняў былі названыя пастаўкі ў Расію “небяспечнай малочнай прадукцыі”. Пад санкцыі трапілі малако, вяршкі, сухое малако і сыроватка. Мінсельгасхарч Беларусі заявіў, што не разумее, чаму Расія забараніла ўвоз малака. Але тлумачэнне даў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў. Ён паведаміў пра павелічэнне апошнім часам фактаў фальсіфікату і рээкспарту праз Беларусь неякаснай прадукцыі. А былы беларускі прэм’ер-міністр, а цяпер чалец калегіі па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі заявіў, што абмежаванні на пастаўкі беларускага мала ў Расію груба парушаюць рашэнні ЕЭК. Адказ на гэта Рассельгаснагляду гл. тут.

Беларускую дэлегацыю ў Маскве ачольвае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі