У машыне затрыманага за "замах на Лукашэнку" Кастусёва прабілі колы

В машине задержанного за "покушение на Лукашенко" Костусева пробили колёса

У ноч на 24 красавіка невядомыя прабілі колы машыны затрыманага ў рамках справы аб падрыхтоўцы "замаху на Лукашэнку" палітыка Рыгора Кастусёва. Лідар "Партыі БНФ" з 12 красавіка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Тым часам вандалы дабраліся да яго аўтамабіля.

Паведамлялася, што Кастусёва затрымалі на малой радзіме ў Шклове. Там жа — каля дзвярэй пад'езда — застаўся яго аўтамабіль, які нехта цяпер пашкодзіў. Пра гэта распавёў сваяк палітыка Зміцер Антончык.

В машине задержанного за "покушение на Лукашенко" Костусева пробили колёса

Разам з юрыстам Юрасём Зянковічам і пушкіністам і палітолагам Аляксандрам Фядутам, Кастусёў праходзіць па справе аб падрыхтоўцы да дзяржаўнага перавароту ў Беларусі. Усе трое ўдзельнічалі ў дыялогах па Zoom, дзе абмяркоўвалі магчымыя сцэнары змены ўлады.

Зянковіч і Фядута ўступілі ў перамовы з нейкімі беларускімі "генераламі", нібыта незадаволенымі Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля сустрэчы з імі ў Маскве юрыст і пушкініст былі затрыманыя. Паралельна ў Беларусі быў затрыманы лідар Партыі БНФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі