У Марка Цукерберга нарадзілася другая дачка (фота)

У Марка Цукерберга нарадзілася другая дачка (фота)

У кіраўніка Facebook Марка Цукерберга нарадзілася другая дачка. Дзяўчынку назвалі Аўгустай. Цукерберг апублікаваў першы ліст да яе. “Дарагая Аўгуста, сардэчна запрашаем у гэты свет! піша шчаслівы бацька. — Тваёй маме і мне не церпіцца ўбачыць, кім ты станеш [у будучыні]”.

Першай дачцы Марка Цукерберга і Прысцылы Чан Макс у снежні споўніцца два года. У сувязі з нараджэннем Аўгусты, кіраўнік Facebook возьме дэкрэтны адпачынак на месяц, а пазней возьме яго яшчэ на месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі