Вы тут

У Малдове затрымалі беларуса, які перапраўляў кантрабанду цыгарэт на самалёце

Затрыманыя кантрабандысты / dpsu.gov.ua

У Малдове затрымалі беларуса, які перапраўляў кантрабанду цыгарэт на самалёце ў Румынію. Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, гэта была сумесная аперацыя сілавікоў Украіны і Малдовы. Уначы на мяжы на малдоўскай тэрыторыі быў выяўлены самалёт АН-2 украінскай рэгістрацыі, аўтамабіль з палівам і трое чалавек, якія займаліся запраўкай. Высветлілася, што двое з затрыманых украінцы, а трэці — беларус.

Мяркуецца, што на самалёце перавозіліся кантрабандныя цыгарэты, праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.