У Малайзіі апазіцыя выйграла выбары ўпершыню за паўстагоддзя
![У Малайзіі апазіцыя выйграла выбары ўпершыню за паўстагоддзя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-05-10t051142z_1964981458_rc1a4707a430_rtrmadp_3_malaysia-election-mahathir.jpg.webp?itok=O4JhmV5u)
У Малайзіі апазіцыя выйграла парламенцкія выбары ўпершыню за паўстагоддзя. Апазіцыйная кааліцыя "Альянс надзеі" на чале з 92-гадовым Махатхірам Махамадам атрымае больш за палову месцаў у парламенце, у якім 222 дэпутаты.
Махатхір Махамад — найстарэйшы абраны палітычны лідар у свеце. Ён — былы прэм'ер-міністр (у 1981 — 2003 гадах).
Правячая кааліцыя "Нацыянальны фронт" знаходзілася ля ўлады дзясяткі гадоў. Махамед паабяцаў не пераследаваць "фронтаўцаў" і аднавіць у краіне "вяршэнства закона".