У Малаві журналістаў "Бі-Бі-Сі" прынялі за рытуальных забойцаў

У Малаві журналістаў "Бі-Бі-Сі" прынялі за рытуальных забойцаў

У Малаві, дзяржаве на поўдні Афрыкі, журналістаў "Бі-Бі-Сі" прынялі за... рытуальных забойцаў. Здымачная група брытанскай тэлерадыёкарпарацыі ледзь не загінула. Яна дзейнічала пад прыкрыццём, расследавала серыйнае забойства дзяцей. Некаторыя мясцовыя жыхары лічаць, што вядзьмакі забіваюць дзяцей, п'юць кроў, з частак іх целаў робяць амулеты, якія прадаюць багатым кліентам.

Адзін з журналістаў "Бі-Бі-Сі" якраз і "замаскіраваўся" пад такога кліента і прызначыў сустрэчу вядзьмаку. Але ў момант сустрэчы з'явіліся мясцовыя жыхары, якія палічылі ўсіх чатырох прысутных рытуальнымі забойцамі. У іх кідалі камяні, парэзалі адзенне. На шчасце з'явілася паліцыя, якая выратавала журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі