У маладзечанца з машыны скралі плётку, кайданкі і змазку

У маладзечанца з машыны скралі плётку, кайданкі і змазку

Злодзей, які абакраў машыну ў Маладзечне, атрымаў не вельмі звычайную здабычу.

10 ліпеня ў міліцыю звярнуўся 37-гадовы жыхар Маладзечна, піша kraj.by. Ён распавёў, што з яго незачыненага аўтамабіля невядомы ўначы скраў 500 долараў, 50 рублёў, банкаўскую і зніжкавыя карткі, абанемент у спартовы клуб, а таксама сумку з асабістымі рэчамі, у якой былі электронная цыгарэта і навушнікі. Агульную шкоду маладзечанец ацаніў у 1266 рублёў.

Неўзабаве супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі зламысніка. 11 жніўня яны затрымалі на гарадскім сметніку 33-гадовага бяздомнага мужчыну, раней неаднаразова судзімага. Ён прызнаўся, што грошы прапіў з прыяцелем за два дні, а рэчы раздаў знаёмым. Таксама ён распавёў, што ў скрадзенай сумцы акрамя навушнікаў і электроннай цыгарэты ляжалі плётка, кайданкі, змазка і калода карт, пра якія заяўнік не паведаміў.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі