У МАК чакаюць тлумачэнняў беларускіх трэнераў па справе Крысціны Ціманоўскай

У МАК чакаюць тлумачэнняў беларускіх трэнераў па справе Крысціны Ціманоўскай

Дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта працягвае расследаванне па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Як паведамляе Фонд спартыўнай салідарнасці, афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс распавёў, што ўжо атрымана справаздача Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Цяпер камісія хоча пачуць меркаванні па справе Ціманоўскай трэнерскага штабу беларускай зборнай, уключна з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Юрыем Маісевічам. Безумоўна, узнікнуць пытанні наконт апублікаванага аўдыёзапісу, на якім аказваецца ціск на спартсменку.

Тым часам Крысціна Ціманоўская ляціць у Польшчу праз Вену.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі