У Магілёве затрымалі найвялікшую за дзесяцігоддзе партыю марыхуаны (відэа)

Праваахоўнікі забралі ў 35-гадовага жыхара Магілёва 11,85 кг высушанай марыхуаны. Гэта самая вялікая партыя за апошняе дзесяцігоддзе, паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Уладзіслаў Кавалёў.

Яшчэ ў канцы лістапада праваахоўнікі даведаліся пра датычнасць жыхара абласнога цэнтра да захоўвання і распаўсюду марыхуаны. Падчас аператыўных мерапрыемстваў інфармацыя пацвердзілася. 3 снежня быў праведзены ператрус ў доме падазраванага, знайшлі 11,85 кг высушанай марыхуаны, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "незаконны абарот наркатычных сродкаў". Праваахоўнікі высвятляюць, дзе вырошчвалі марыхуану, ды правяраюць, ці мае падазраваны дачыненне да рэалізацыі наркотыкаў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк, пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў гэтая крымінальная справа можа быць перакваліфікаваная.

 Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі