У Магілёве закансервуюць недабудаваны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

У Магілёве закансервуюць недабудаваны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

У Магілёве закансервуюць недабудаваны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра жаданне чыноўнікаў спыніць будаўніцтва амаль гатовага корпуса паведаміў распавёў будаўнік і грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

Са слова Паўлоўскага, на саму кансервацыю плануюць патраціць 600 мільёнаў рублёў. Але гэтых сродкаў для кансервацыі недастаткова, бо будынак мусіць быць як мінімум атынкаваны, каб газасілікатныя блокі не падвяргаліся ўздзеянню надвор’я. У адваротным выпадку гэта з’яўляецца марнай тратай сродкаў. Прасцей аб’ект дабудаваць, чым закансерваваць.

Нагадаем, што будаўніцтва вучэбна-лабараторнага корпуса са спарткомплексам па вуліцы Ленінскай у Магілёве вядзецца з чэрвеня 2009 года. Новы корпус мусіў быць скончаны ў сакавіку 2014 года, аднак не склалася. Апошнія два гады будаўнічыя працы на аб’екце не вядуцца.

Варта дадаць што будаўніцтва гэтага корпуса з’яўляецца найстарэйшым даўгабудам у Магілёве. Першая спроба ўзвесці новы вучэбны корпус была яшчэ ў пачатку 1990-х. Тады будоўля скончылася на ўзроўні фундамента. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі