Вы тут

У Магілёве "тэрарыст" уначы напаў на суседзяў з нажамі і самаробнай выбухоўкай

На месцы здарэння / sk.gov.by

У Магілёве 59-гадовы мужчына ўначы 19 траўня напаў на суседзяў з нажамі і самаробнай выбухоўкай. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, ён спачатку падпаліў дзверы прыватнага дома, якія абліў гаручай вадкасцю з каністры. Пасля гэтага зламыснік разбіў акно і кінуў у памяшканне самаробны прадмет, які мае выбуховыя ўласцівасці. Ён хацеў тое самае зрабіць і з іншым акном, але ў яго руках "выбуховае прыстасаванне" выбухнула. Гэта яго не спыніла. І калі выйшаў 67-гадовы гаспадар дома, сусед на яго накінуўся з нажом.

Гаспадар атрымаў нажавое раненне, але змог выбіць нож. Зламыснік дастаў другі нож і нанёс яшчэ адзін удар. Паранены, нягледзячы на раненні, здолеў аказаць супраціўленне і скруціў нападніка, утрымліваў яго да прыезду міліцыі. Пацярпелы шпіталізаваны, пагрозы для яго жыцця няма. Зламыснік затрыманы, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "замах на забойства двух асоб, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам".

Матывы ўчынку мужчыны невядомыя, канфлікту з суседзямі не было. Прызначана комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.