У Магілёве рыбакоў ад выхаду на лёд перасцерагае спеўны акунь (відэа)

Незвычайны спосаб перасцярогі прыдумалі магілёўскія ратавальнікі, каб стрымаць рыбакоў ад выхаду на ненадзейны лёд. Нагодай, як піша "Комсомольская правда", стала тое, што ў вобласці з пачатку сезона патанулі сем чалавек.

На рынку ў Расіі ратавальнікі пабачылі электронную цацку — электроннага спеўнага акуня. Праўда, там ён называецца "Вясёлы карп" — гэта цацачная рыбка памерам прыкладна 30 на 10 см. Яна замацаваная на падстаўцы і мае прыладу для размовы. Калі акунь размаўляе, у яго рухаецца цела і варушыцца рот.

Акунь агучвае наступнае папярэджанне: "Грамадзяне рыбакі, служба выратавання папярэджвае: выхад на лёд небяспечны для вашага жыцця! Паўтараю: выхад на лёд небяспечны для вашай жыцця!" А потым рыба спявае жартаўлівую песню "Экстрэмальная рыбалка".

Дарэчы, рыбакі, якім ратавальнікі паказалі сваю "здабычу", абяцалі быць больш асцярожнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі