У Магілёве пратэстуюць супраць “рэзервацыі для дэмакратаў”

Адпаведную заяву ў суд Ленінскага раёна Магілёва падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын.



Праз суд яны хочуць прызнаць незаконным рашэнне мясцовага гарвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”, паводле якога адзіным месцам для правядзення акцый з’яўляецца пляцоўка на ўскраіне горада.



Акрамя таго Барыс Бухель і Аляксей Колчын хочуць прызнаць незаконным рашэнне кіраўніка спраў Магілёўскага гарвыканкама Ігара Аўсеенкі, які забараніў праводзіць пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Актывісты хацелі нагадаць жыхарам горада, што ён ужо 2 гады знаходзіцца за кратамі.



Праваабаронца Барыс Бухель дадае, што ў горадзе ўжо даўно наспела патрэба павялічыць колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Ён адзначае: "У нашай скарзе мы абскарджваем саму адмову ў правядзенні пікета, а таксама рашэнне гарвыканкама аб вызначанай “рэзервацыі для дэмакратаў”, якая знаходзіцца на ўскрайку горада. Там ніхто і ніколі не ўбачыць пратэстуючых. Нам улады прапаноўваюць праводзіць пікеты для саміх сябе. Мы з гэтым катэгарычна не згодны”.
 

Спецыяльна для праграмы "Кардыяграма"

На здымку з архіву: Алесь Бяляцкі падчас суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі