У Магілёве наведнік кавярні да смерці збіў мужчыну, які хацеў яго супакоіць

Як паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі, увечары мужчынскія кампаніі адпачывалі ў кавярні на вуліцы Маневіча. Адзін з адпачывальнікаў, выпіўшы, стаў задзірацца і скандаліць. Іншыя наведнікі паспрабавалі яго суцішыць, у тым ліку і 35-гадовы мужчына. Яны выйшлі пагаварыць, але на вуліцы пачалася бойка. У ёй дэбашыр так збіў свайго  апанента, што той памёр на месцы.



Усвядоміўшы, што нарабіў, зламыснік уцёк. Затрымалі яго супрацоўнікі АМАП і крымінальнага вышуку ў лесе каля вёскі Астравы Чавускага раёна.



Фота — nakleek.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі