У Магілёве на шпілі ратушы знайшлі расійскага арла (фота)

У Магілёве на шпілі ратушы знайшлі расійскага арла (фота)

У Магілёве на шпілі ратушы знайшлі расійскага арла. Барэльеф з гістарычнай недарэчнасцю знаходзіцца ў будынку магілёўскага галоўпаштамта. Арла заўважыў магілёўскі блогер Аляксандр Шаўцоў.

Па словах аднаго з аўтараў кнігі “Магілёўская ратуша. Лёс і адраджэнне” Алега Трусава няма ніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі, што двухгаловы расійскі арол калі-небудзь знаходзіўся на шпілі будынка.

Трусаў: "Ставіцца да расійскага герба на выяве магілёўскай ратушы трэба адмоўна і сказаць, што сімвал расійскага панавання ў незалежным Магілёве нам не патрэбны. Была ратуша раней, на ёй размяшчаўся флюгер-ветраннік. Ён апісаны ў дакументах, а вось пісьмовых дакументаў, што на ратушы некалі вісеў расійскі арол, няма".

Гісторык таксама падкрэслівае, што нават тады, калі Магілёў быў ваеннай сталіцай Расійскай імперыі, калі ў ім знаходзілася стаўка галоўнакамандуючага расійскай арміі Мікалая ІІ, ніякіх арлоў на мясцовай ратушы не было. Пра гэта сведчаць фотаздымкі тых часоў.

Алег Трусаў перакананы, што выяўленую недарэчнасць неабходна выправіць у самы бліжэйшы час.

У Магілёве на шпілі ратушы знайшлі расійскага арла (фота)
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі