Вы тут

У Магілёве мужчына выйшаў на балкон 4-га паверха пакурыць і паляцеў уніз

Фота: Fotolia

У Магілёве на вуліцы Астроўскага мужчына выйшаў на балкон сваёй кватэры пакурыць і паляцеў уніз з 4-га паверха. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Як інфармуе сайт sb.by, здарэнне адбылося ўвечары 12 верасня. Загінуламу было 52 гады.

Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк кажа, што прычынай няшчаснага выпадку мог стаць той факт, што ў доме праводзіцца капітальны рамонт, з балконаў знялі парэнчы. Пра гэта мужчына мог забыць. Падчас падзення ён мог ударыцца аб балкон другога паверха. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі