У Магілёве даўжнікам за “камуналку” налепяць на дзверы спецыяльныя налепкі

У Магілёве даўжнікам за “камуналку” налепяць на дзверы спецыяльныя налепкі

У Магілёве даўжнікам за камунальныя плацяжы на дзверы будуць вешаць спецыяльныя налепкі “Ты стаіш у чарзе на высяленне”. Мэтай такой акцыі з’яўляецца псіхалагічнае ўздзеянне на грамадзян, каб яны своечасова разлічваліся па даўгах за “камуналку”, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
 
У службе камунальных сістэм і разлікаў заяўляюць, што прыцягненне грамадскай ўвагі да даўжніка з’яўляецца даволі дзейснай мерай. Сярэднестатыстычныя неплацельшчыкі камунальных паслуг у Магілёве — грамадзяне з перыядам запазычанасці менш за два месяцы. Такія грамадзяне маюць сталы даход, аднак не дысцыплінавана плацяць за "камуналку".
 
Фота: mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі