У Магілёўскім раёне затрыманыя закладчыкі альфа-PVP і мефедрона
![Вагі з наркотыкам і закладка ў лесе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kollage2zakladki.jpg.webp?itok=6rMQhJUM)
Вагі з наркотыкам і закладка ў лесе
У Магілёўскім раёне затрыманыя двое закладчыкаў. Аператыўнікі наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа згяволілі пару магіляўчан: 42-гадовага мужчыну і 23-гадовую жанчыну.
Сужыцелі каля двух месяцаў працавалі на інтэрнэт-краму з наркотыкамі. Яны пакідалі закладкі на тэрыторыі Бабруйска і Магілёва.
У кватэры затрыманых і ў схованках міліцыя знайшла амаль 158 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP і больш за 82 грамаў мефедрона. Фігуранты расследавання і самі ўжывалі псіхатропы.
Супраць мужчыны і жанчыны распачатая крымінальная справа за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.