Вы тут

У магілёўскім офісе БСДП выламалі дзверы

У магілёўскім офісе БСДП выламалі дзверы / t.me/MAYDAYhr

У магілёўскім офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 23 сакавіка выламалі дзверы, паведамляюць праваабаронцы MayDay.

Прэс-служба партыі мяркуе, што фармальнай падставай уварвання ў офіс мог стаць партыйны сцяг на сцяне. Сцяг БСДП — бел-чырвона-белага колеру з рукой, якая трымае ружу.

Іншыя неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, быццам сцяг вісеў на акне офіса.

Сябры БСДП звязваюць уварванне ў офіс з заўтрашнім візітам у Магілёў нейкага высокапастаўленага чыноўніка. Па словах відавочцаў, калі былі ўзламаныя дзверы офіса, побач з ім знаходзілася вялікая колькасць сілавікоў.

Дарэчы, кіраўнік БСДП Ігар Барысаў (выхадзец з Магілёва) днямі быў жорстка затрыманы сілавікамі ў Мінску і асуджаны на 15 сутак арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.