У Магілёўскага раёна будзе блакітны сцяг з варажскім шчытом
![У Магілёўскага раёна будзе блакітны сцяг з варажскім шчытом](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_c857c5c1f3568c8f432583e0005e04f7_834449.jpg.webp?itok=VGIrDFfT)
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна зацверджаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Як інфармуе БЕЛТА, сцяг — блакітны, у яго цэнтры знаходзіцца герб, які выкананы ў выглядзе варажскага шчыта. На шчыце можна пабачыць хвалістыя палоскі зялёнага і срэбнага колераў, рыцара з паднятым мячом і тры кветкі льна.
Адзначаецца, што герб і сцяг заснаваныя у мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Магілёўскага раёна.