Вы тут

У лютым інфляцыя ў Беларусі склала 1,3%

sb.by

У лютым 2019-га інфляцыя ў Беларусі склала 1,3%. З пачатку года — 2,2%, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на паслугі ў лютым, у параўнанні са студзенем, выраслі на 3,2%, кошты на харчовыя тавары — на 1,1%, на нехарчовыя тавары — на 0,2%.