У Лунінцы 16-гадовы хлопец упаў з вышыні на будоўлі
![У Лунінцы 16-гадовы хлопец упаў з вышыні на будоўлі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/domluniniec.jpg.webp?itok=9EliZIjD)
У Лунінцы 16-гадовы хлопец упаў з вышыні на будоўлі. Як інфармуе сайт media-polesye.by, здарэнне адбылося 21 чэрвеня. Вядома, што навучэнец Пінскага ліцэя будаўнікоў праходзіў вытворчую практыку ў ПМК-19. Следчыя высвятляюць, пры якіх абставінах адбылося падзенне юнака.
Пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.