У Луганск прарваўся "Тыгр" Жырыноўскага, у баевікоў ёсць і танк (відэа)
Украінскія сілавікі, якія павольна праводзяць антытэрарыстычную аперацыю, дачакаліся, што луганскія сепаратысты займелі бронетэхніку.
Браніраваны аўтамабіль "Тыгр" луганскім баевікам напярэдадні падараваў расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі. Учора ўвечары бронемашына прарвалася праз расійска-ўкраінскую мяжу на кантрольна-прапускным пункце "Ізварына". Яе прыкрывалі да 35 узброеных баевікоў. Пасля таго, як "Тыгр" патрапіў на тэрыторыю Украіны і з'ехаў (з прабітымі коламі), баевікі адыйшлі ад украінскай мяжы. Падарунак Жырыноўскага ўжо прыбыў у Луганск, паведамляе УНН.
Дарэчы, учора баевікі скралі з мемарыяльнага комплекса "Вострая магіла" танк Т-34, які быў у рабочым стане. Яго прыгналі ў Луганск і паставілі каля барыкад побач з будынкам абласнога СБУ ў Луганску, які заняты сепаратыстамі. Пакуль каля яго фатаграфуюцца ўсе жадаючыя, а заўтра на ім баевікі збіраюцца ездзіць па горадзе, адзначаючы Дзень Перамогі.
Фота з сацыяльных сетак і kp.ua