У Лондане выставілі копію Трыумфальнай аркі з Пальміры, знішчанай тэрарыстамі

У Лондане выставілі копію Трыумфальнай аркі з Пальміры, знішчанай тэрарыстамі

У Лондане паставілі копію Трыумфальнай аркі з Пальміры, помніка ІІ стагоддзя, знішчанага баевікамі “Ісламскай дзяржавы”. Цырымонія адбылася 19 красавіка на Трафальгарскай плошчы. Адкрыццё гэтага арт-аб’екта правёў мэр Лондана Борыс Джонсан, паведамляюць замежныя СМІ.

Зменшаная копія Трыумфальнай аркі была зробленая ў Італіі пры ўдзеле Інстытута лічбавай археалогіі. Арка прастаіць у Лондане тры дні, а затым яе перавязуць у Дубай і Нью-Йорк. Рэканструяваная арка — сімвал будучага аднаўлення старажытных помнікаў Пальміры, у якім будуць прымаць удзел спецыялісты з усяго свету.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі