Вы тут

У Лондане Румас сустрэнецца з украінскім прэм'ерам Ганчаруком

Сяргей Румас / Еўрарадыё

Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас наведае Вялікабрытанію з двухдзённым працоўным візітам, інфармуе БЕЛТА. 22 лістапада ён паўдзельнічае ў першым інвестыцыйным саміце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Чакаецца, што будзе падпісана пагадненне пра супрацоўніцтва нашай краіны і еўрапейскіх банкаў. Таксама Румас можа дамовіцца пра стварэнне зборачнай вытворчасці беларускіх электробусаў у Вялікабрытаніі.

Прэм'ер-міністр Беларусі правядзе перамовы з Ёханэсам Ханам, еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, з Аляксеем Ганчаруком, прэм'ерам Украіны, з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім, а таксама з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумай Чакрабарці.

У Вільні спадзяваліся, што на перапахаванне Кастуся Каліноўскага прыедзе якраз прэм'ер Румас. Але ў яго не атрымалася. Вільню на чале беларускай дэлегацыі наведае віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.