У Лівіі дрон атакаваў украінскі самалёт

У Лівіі дрон атакаваў украінскі самалёт

У Лівіі дрон атакаваў украінскі самалёт, інфармуе liga.net. Гэта быў самалёт Іл-76ТД. Ён выконваў рэйс з Анкары, даставіў у гэтую краіну гуманітарны груз. Атака адбылася падчас разгрузкі. Была знішчаная хваставая частка самалёта.

У МЗС Украіну гэтую інфармацыю пацвердзілі. Здарэнне адбылося ў аэрапорце Місрата. Адзін з членаў экіпажу атрымаў лёгкае раненне. Вядома, што згарэлі дакументы штурмана. Украінскія дыпламаты займаюцца пытаннем эвакуацыі экіпажу на радзіму. Пакуль жа яго пераправілі ў бяспечнае месца.

Цікава, што падчас атакі іншы дрон праводзіў фота- і відэафіксацыю.

Сайт ria.ru паведамляе, што ваенна-транспартны самалёт быў знішчаны Лівійскай нацыянальнай арміяй маршала Халіфы Хафтара, якая ваюе супраць ураду нацыянальнага адзінства. Ён нібыта быў арэндаваны ва ўкраінскай кампаніі і перавозіў не гуманітарны груз, а боепрыпасы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі