Літоўскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты на суму, большую за мільён еўра, у машыне, якая ехала транзітам. Паводле дакументаў газавоз перавозіў 19 тон звадкаванага газу ў Калінінградскую вобласць РФ. Кантрабанду выявіў рэнтгенаўскі кантроль — 286 тысяч пачкаў цыгарэт у цыстэрне, піша літоўская Мытная крымінальная служба.
Кіроўцу-расіяніна затрымалі на два дні, а затым адпусцілі пад пісьмовае абавязацельства не з'язджаць. Праводзіцца расследаванне.


