Вы тут

У Літве заявілі, што з Беларусі "штурхаюць" мігрантаў, якія не трапілі ў Польшчу

На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt

У Літве заявілі, што з Беларусі "штурхаюць" мігрантаў, якія не трапілі ў Польшчу. У сераду пра гэта расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас. Паводле яго слоў, беларускія сілавікі перавозяць мігрантаў ад польскай да літоўскай мяжы. "За апошні тыдзень мы заўважылі павелічэнне плыняў нелегальнай міграцыі каля мяжы з Беларуссю, — цытуе словы Любаеваса lrt.lt. — ...Адбываецца выштурхоўванне гэтых нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Літвы".

З-за змены тактыкі ўладаў Беларусі, Літва ўзмацняе найбольш уразлівыя ўчасткі мяжы.

Тым часам у Міністэрства замежных спраў Літвы выклікалі прадстаўніка пасольства Беларусі. Яму ўручылі ноту з пратэстам супраць "бесперапынных парушэнняў дзяржаўнай мяжы". У тым ліку і беларускімі памежнікамі. А генсек NATO Енс Столтэнберг заявіў 20 кастрычніка, што альянс накіраваў у Літву групу экспертаў для садзейнічання ў аперацыях па пошуку мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.