У Літве ў аўтобусе Варшава — Гродна памёр беларус
![Прычына смерці пасажыра невядомая / Ілюстрацыйнае фота Delfi](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/file60226439_f384b3d2.jpg.webp?itok=O5Zj1dcc)
Прычына смерці пасажыра невядомая / Ілюстрацыйнае фота Delfi
У Літве ў рэйсавым аўтобусе Варшава — Беласток — Гродна памёр 53-гадовы беларус. Трагічны выпадак адбыўся ў ноч з 25 на 26 лютага на памежным пункце "Друскенікі". Як паведамляе tv3.lt, пасажыру стала кепска падчас паездкі. Яго спрабавалі ратаваць пасажыры, а пасля літоўскія медыкі, але няўдала.
Знешніх пашкоджанняў на целе мужчыны не было. Праводзіцца расследаванне, падчас якога збіраюцца высветліць прычыны яго смерці.
Рэйсавы аўтобус паехаў далей у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.