У Літве беларусаў пры звароце па візу ці ВНЖ спытаюць пра вайну ва Украіне

Вільня / pixabay.com
Вільня / pixabay.com

Грамадзяне Беларусі і Расіі з 18 гадоў пры звароце па нацыянальную візу ці від на жыхарства (ВНЖ) у Літве павінны будуць адказаць на спецыяльныя пытанні, піша delfi.lt.

У апытальніку будуць пытанні пра адукацыю, месцы працы, службу ў войску, бізнес-сувязі, кантакты з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не ўваходзяць у NATO і Еўрасаюз. Таксама заяўнікам давядзецца адказаць пра сваё стаўленне да нападу Расіі на Украіну.

Калі чалавек адмовіцца адказваць на пытанні ці адкажа не на ўсе, Дэпартамент міграцыі адмовіцца прымаць заяўку. Калі выявіцца, што нейкія адказы былі ілжывыя, літоўскія ўлады могуць ануляваць від на жыхарства ці візу.

У Літве мяркуюць, што такія меры дапамогуць выявіць замежнікаў, якія раней мелі сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі