Вы тут

У Літве адмовілі ў транзіце калійных угнаенняў тром беларускім кампаніям

Цягнік з прадукцыяй "Беларуськалія" / Ілюстрацыйнае фота scanpix.com

У Літве адмовілі ў транзіце калійных угнаенняў тром беларускім кампаніям. З дапамогай пасярэднікаў "Беларуськалій" спрабаваў абыйсці амерыканскія санкцыі і рашэнне Літвы аб спыненні транзіту ў Клайпеду з 1 лютага. Аднак, як паведамляе Delfi, "Літоўскія чыгункі" адхілілі гэтыя заяўкі.

"Літоўскія чыгункі" скасоўваюць дамову з "Беларуськаліем" пасля рашэння ўраду Літвы, які прыйшоў да высновы, што пагадненне з "Беларуськаліем" ад 2018-га супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны. "Беларуськалій" у адказ збіраецца судзіцца з "Літоўскімі чыгункамі". Пра гэта ўжо пачалі паведамляць беларускія дзяржаўныя СМІ. Ён хоча атрымаць кампенсацыю сваіх страт і замежных партнёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.