У лістападзе золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся

У лістападзе золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня складалі 9 млрд 158,9 млн долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка. Звяртаецца ўвага, што гэта папярэднія звесткі. У лістападзе ЗВР знізіліся на 0,4% ці на амаль 35 мільёнаў долараў. Як паведамляла Еўрарадыё, у кастрычніку быў адзначаны іх рост на 4,1% ці на $362,9 млн, у верасні зафіксавалі зніжэнне на 60,1 млн долараў ЗША ці на 0,7%, у жніўні ЗВР павялічыліся на $263,1 млн ці на 3%.  З пачатку 2019-га золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $2 млрд ці на 28%.

Нацбанк тлумачыць, што зніжэнне ЗВР у мінулым месяцы абумоўлена выкананнем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на агульную суму 193 млн долараў. У Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год падкрэсліваецца, што да канца года золатавалютныя рэзервы павінны скласці не менш за $7,1 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі