У Лідзе з’явіцца помнік князю Гедыміну (фота)

У Лідзе з’явіцца помнік князю Гедыміну (фота)

У Лідзе з’явіцца помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну (1275 — 1341), заснавальніку гэтага горада і замка ў ім. Як піша на сваёй старонцы ў Facebook заснавальнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус, ужо вядомы праект, які перамог у конкурсе. Ён змяшчае яго фотаздымкі. “І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка. Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў… Таму, каб справу прыспешыць — давядзецца ці краўдкампанію запускаць, ці спадзявацца на буйных спонсараў”, — адзначае Белавус.

Конны помнік Гедыміну плануюць усталяваць каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі