У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг
![Бел-чырвона-белы сцяг / З архіва Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/Sciah_1.jpg.webp?itok=6VhivNBv)
Бел-чырвона-белы сцяг / З архіва Еўрарадыё
У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг. Відэа з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. З групы прысутных на ім людзей сцяг палілі два чалавекі.
Агулам у чацвер сілавікі жорстка затрымалі 8 чалавек ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў (на відэа — 9 чалавек, сярод іх адна жанчына). Сцвярджаецца, што яны былі ў тг-чаце "Ліда 97" і дагэтуль падтрымлівалі сувязь, хаця асабіста не былі знаёмыя. За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у дачыненні затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Двое чалавек за ўдзел у вулічных пратэстах 2020-га сталі фігурантамі крымінальнай справы.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае змагацца супраць бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным у РБ у 1991-1995 гадах. Ці можна забаронай адабраць у народа яго гістарычныя сімвалы і памяць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў колішнім эфіры Еўрарадыё адказвае мастак-геральдыст Віктар Ляхар.
![У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/9_13.jpg.webp?itok=8ZiueuTd)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.