У Лідскім раёне ў вясковым доме згарэў мужчына

У Лідскім раёне ў вясковым доме згарэў мужчына

У Лідскім раёне на пажары загінуў мужчына. Як перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў аграгарадку Дворышча. Труп загінулага мужчыны выратавальнікі знайшлі пад абломкамі будаўнічых канструкцыяў, якія абрынуліся ў выніку ўзгарання. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Пажары ў жылых дамах цягам мінулых сутак здараліся яшчэ ў двух раёнах Гродзенскай вобласці. У вёсцы Малынішкі (Ашмянскі раён) згарэў дом, дзе няправільна выкарыстоўвалі печку. Полымя пашкодзіла таксама суседні будынак. У вёсцы Ракаўцы Смаргонскага раёна дом загарэўся праз кароткае замыканне праводкі. У гэтых здарэннях ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі