У Лепельскім раёне падчас жніва камбайнёр атрымаў смяротныя траўмы

У Лепельскім раёне падчас жніва камбайнёр атрымаў смяротныя траўмы

У Лепельскім раёне падчас жніва ў полі загінуў камбайнёр. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося ў суботу 24 жніўня каля 14:40.

53-гадовы мужчына падчас працы вырашыў прачысціць жатку камбайна. Ён выйшаў з кабіны, але матор машыны не заглушыў. Прачышчаная жатка пачала рухацца і зацягнула камбайнёра, які атрымаў смяротныя траўмы і сканаў на месцы здарэння.

Следчыя агледзілі месца здарэння, апыталі камбайнёраў і ўзялі неабходную дакументацыю. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Таксама ў ведамстве нагадваюць пра неабходнасць выконваць правілы аховы працы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі