Вы тут

У Лацінскай Амерыцы 48 мільёнаў чалавек засталіся без святла

AFP/Getty

У Лацінскай Амерыцы 48 мільёнаў чалавек засталіся без святла. Маштабны збой у падачы электраэнергіі закрануў Аргенціну, Уругвай і некаторыя раёны Бразіліі і Парагвая, паведамляе ВВС.

Праз блэк-аут спыніўся рух на чыгунцы, на дарогах не працуюць святлафоры.

Прычыну збою ўсё яшчэ не выявілі. Частковую падачу электрычнасці на сацыяльныя аб'екты плануюць аднавіць цягам некалькіх гадзінаў.