У Кёльне перад Новым годам адбылося каля 80 нападаў на жанчын

У Кёльне перад Новым годам адбылося каля 80 нападаў на жанчын

Напярэдадні Новага года ў Кёльне адбылося каля 80 нападаў на жанчын. Пасля гэтага мэр горада Генрыета Рэкер склікала экстранную нараду з паліцыяй, інфармуе BBC.

Большасць нападаў адбыліся каля цэнтральнай чыгуначнай станцыі горада. Паводле папярэдніх звестак, у іх удзельнічалі каля тысячы агрэсіўна настроеных маладых мужчын. У паліцыі кажуць, што большасць нападнікаў былі выхадцамі з арабскіх краін і з Паўночнай Афрыкі.

Як мінімум адна жанчына была згвалтаваная, многія былі абрабаваныя. Сярод пацярпелых ёсць і жанчыны-паліцэйскія.

Паліцыя спрабуе высветліць, ці была гэтая серыя нападаў адным арганізаваным і загадзя спланаваным актам. Таксама вывучаюцца запісы з камер назірання і мабільных тэлефонаў.

Таксама паступаюць паведамленні пра напады на жанчын у Гамбургу і ў Штутгарце.

Фота: vesti.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі