У кваліфікацыі Лігі канферэнцый сёлета замест "Іслачы" згуляе "Нёман"

ФК "Нёман" у 2020-м / sports.ru
ФК "Нёман" у 2020-м / sports.ru

Сёлета ў кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый будзе выступаць гродзенскі ФК "Нёман", хаця права на гэта атрымала "Іслач", піша sport5.by.

"Іслач" атрымала шанец выступіць у еўракубках пасля нядаўняга скандалу са здыманнем ачкоў і разжалаваннем "Шахцёра" і "Энергетыка-БДУ". Але УЕФА не пагадзілася дапусціць "ваўкоў" да ўдзелу.

Паводле інфармацыі sport5.by, у 2016 годзе ФК "Іслач" быў замяшаны ў дамоўных матчах, таму згодна з нормамі Еўрапейскай федэрацыі не можа ўдзельнічаць у міжнародных матчах. Афіцыйна дэталі гэтай заблытанай гісторыі маюць абвясціць найбліжэйшым часам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі