У Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў
![У Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kurap_1.jpg.webp?itok=Px0CJJdj)
У нядзелю, 30 кастрычніка, удзельнікі традыцыйнага шэсця на Дзяды, якое ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, прыйшлі ва ўрочышча Курапаты, дзе адбыўся мітынг. Акцыя прысвечаная памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якіх у 1930-я гады масава расстрэльвалі ў Курапатах. Мітынг і шэсце былі дазволеныя гарадскімі ўладамі.
На мітынгу выступілі прадстаўнікі КХП БНФ, прысутным зачыталі зварот Зянона Пазняка, перадае Радыё Свабода.
Напрыканцы акцыі ўдзельнікі ўсталявалі ў Курапатах новыя крыжы на месцы пахаванняў ахвяраў сталінізму.